среда, 9 июня 2010 г.
KUSUDAMA выступіць на штогадовым міжнародным фэсце “Пустые Холмы”
Гурт KUSUDAMA выступіць на штогадовым міжнародным фэсце “Пустые Холмы”, які ў гэтым годзе праводзіцца на тэрыторыі Калужскай вобласці Расейкай Федэрацыі з 11.06 па 14.06.2010. Фестываль ладзіцца на цалкам дабрачынных пачатках у фармаце маштабнага оўпэн-эйра ня першы год, і яднае музыкаў, перфомераў, мастакоў, акцёраў, творчых людзей і слупоў сучаснасці розных кірункаў і плыняў. Галоўнымі крытэрамі пры адборы ўдзельнікаў, са словаў саміх арганізатараў, з’яўляецца жвавасць і цікавасць прапануемага матэрыялу. Фестываль ня мае хэдлайнераў, але сярод удзельнікаў нельга абмінуць увагай такіх знакамітасцей як С. Летаў, Сайнхо, Н. Рубанаў, гурты Кубик Магги”, “Рада и терновник”, “Ole Lukkoe” і інш. Сёлета багата беларускіх удзельнікаў: “Аддіс Абеба”, “Серебряная свадьба”, “Маланка оркестра”, “Botanic project”, “Moucheas L`Orange” і шмат яшчэ хто выступяць на пляцоўках фестываля, якіх будзе налічвацца аж 7, з улікам толькі музычных.
Гурт KUSUDAMA заснаваны ў 2009 г . у г. Менску 2-мя гітарыстамі Аляксандрамі, прыйшэлымі да высновы рабіць музыку з кавалачкаў, прытрымліваючыся пры гэтым цяжкай коравай асновы, ламаных рытмаў, розных памераў і хуткасцяў у спалучэнні з джазавымі гармоніямі і з даважкамі ўсемагчымых іншых жанраў. Дзейсны склад: 2 гітары, бас, вакал, бубны, сэмплер, саксафон.
Граць у паўпустых менскіх клюбах ім давялося нядоўга: пасля выхаду дэбютнага ЕР “Jazz TV” у студзені 2010 іх адразу запрашаюць да ўдзелу ў шэрагу цікавых мерапрыемстваў: MathcoreFest-2 (Масква, Ru); Дні правільнай беларускай музыкі (Кіеў, UA), SKIF-14 (Спб, Ru).
У цяперашні час гурт рыхтуецца да запісу поўнафартматнага альбому і жадае найлепшага ўсім прыхільнікам небанальнай музыкі ў Беларусі.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий