Страницы

Беларуская

Kusudama выступяць на SKIF-14.


І так, SKIF-14 сёлета беларускім аматарам прагрэсіўнай музыкі прэзентуе гурт Kusudama – менавіта так, бо з’яўляецца адзіным з айчынных яго ўдзельнікам.

У гэтым годзе фэст, як і заўсёды, дэманструе даволі шырокую геаграфію. З топавых выканаўцаў можна агучыць айцоў джаз-кора Zu, культавых Circle, непараўнальных WATCHA CLAN, яскравы кактэйль ZAKARYA і інш. зоркі сусветнага ўзроўню і значэння.

Музыкі пакуль што ўтойваюць, як ім удалася патрапіць у шэраг абраных, хаця выключнасць гурта пачынае казаць сама за сябе.

На фестывалі Kusudama прадставіць сваю адпрацаваную праграму з 10-ці кампазіцый, 9-ці сцэнічных міжкампазіцыйных замалёвак,17-ці агоній, мноства вывіхаў, 2-х амаль аргазмаў і г.д. Ну, зразумела, што гутарка ідзе пра джаз-коравыя гульні з падсвядомасцю, утоенымі жаданнямі слухача-гледача да нечага яскрава-выбухнога, салодка-небяспечнага, жвавага і нечаканага. Пералічаныя фактары атрымліваюць сваё ўвасабленне ў новых музычных, эстэтычных і эмацыйных уражаннях, непасрэдную датычнасць да чаго мае неадназначная музыка гурта.

Нарэшце ж беларуская зямля нарадзіла свой кавалак вар’яцтва і шаленства ў лепшых традыцыях, якім, да таго ж, не шкада падзяліцца з суседзямі. Хаця, іх усяго толькі пяцёра, і выглядаюць яны даволі інтэлігентна. Падрабязней у тварах яны самі апісваюць сябе так:

- Sash – айцец-заснавальнік, галоўны натхняльнік і гітарыст;
- Mauz – уладар рытмаў, старонніх гукаў і галасоў за кадрам, бубнач;
- Th@nder - ён жа Оранж, чыя жыццярадаснасць не дазваляе ператварыцца нагрувашчванню цытат, мелёдый і рыфаў у пякельны чад. Гітарыст і сэкс-сымбал;
- Oos Sadam – вар’ят-рамантык, гвалтаўнік і ахвяра саксафона і ўласных жарсцяў;
- Роўмінг – майстар па стасунках з бас-гітарамі. Апошніх мяняе, як пальчаткі. Маральнае аблічча, у астатнім, бездакорнае.


Колькі бакоў у Кусудамы?

Такое пытанне можа пачаць хваляваць чытача, які ў чарговы раз убачыў назву гурта Kusudama у аглядах будучых або мінулых канцэртаў. Пры чым водгукі запар станоўчыя, у той час як тэматыка мерапрыемстваў зусім розная, а часам і дыяметральна процілеглая.
Для прыкладу можна ўзяць хоць бы 2 апошніх прыкметных падзеі з удзелам гурта. І так, пачнём: 13-14.03.2010, г.Масква, вялікі міжнародны Мathcore-фэст. Вельмі цяжкая музыка, уся спадарожная атрыбутыка, слэм і поўны чад. Сярод вынікаў дадатныя водгукі з боку арганізатараў і гуртоў-удзельнікаў, ажыятаж сярод публікі і здаровая цікавасць журналістаў. А 25.03.2010 Kusudama ужо ў Кіеве прадстаўляюць джазавы дзень правільнай беларускай музыкі разам з фрык-кабарэ бэнд "Серебрянная свадьба". Атмасферу клуба "44", дзе праходзіць мерапрыемства, можна ахарактарызаваць так: усхваляваныя ўкраінскія дзяўчынкі, французкі шансон, бабуліны духі, антураж. І што ж у выніку? Вось што напіша пра іх Кіеўскі рок-клуб:
"Другім гуртом першага, джазавага, дню сталі Kusudama. Не гледзячы на тое, што пасля выступу фрык-кабарэ ў слухачоў фактычна не засталося сіл штосьці ўспрымаць, і частка натоўпу паволі пацягнулася да выйсця, музыкі ўсёткі змаглі здзівіць. Як было сказана са сцэны: "… пачуўшы гэты гурт вы даведаецеся пра музыку шмат новага".
Каманда з Менска ў сваёй творчасці злучае джаз, альтэрнатыву, хардкор, ядзерную рэакцыю, эпілептычны экстаз, аркестр медных трубаў і паравых молатаў, Мікі Маўса і цалкам здаровую творчую шызу. Атрымліваем джаз-кор, прычым менавіта матэматычны. Музыка не для ўсіх, выканаўцаў такога стылю ў славянскіх краінах пакуль вельмі мала. Але тыя, каму па душы дадзены кірунак - абавязкова ацэняць гучанне Kusudama. З вядомых джазавых стандартаў (пазнаюцца і Wonderfull world, і Mary had a little lamb, і Summer time) здабываецца лютая, проста звар'яцелая музыка. Фронтмэн каманды, Аляксандр (aka Sash) валіўся на сцэну, поўзаў па ёй, тросся, крычаў і лаяўся. Увогуле - увагу прыцягнулі і запомніліся."
Атрыманую характарыстыку можна лічыць параўнальна ў поўнай меры адлюстроўваючай сутнасць гурта. Але наступнае пытанне, якое напрошваецца само сабой: а што нас чакае далей?
Можа стацца, ужо заўтра мы ўбачым іх у філармоніі ў камерным складзе ў суправаджэнні аркестра струнных; або з афіш мы даведаемся пра іх, як аб хэдлайнерах панк-фэсту ў Еўропе; ці спускаючыся па эскалатары ў метро на плазменных панэлях мы ўбачым Sash які кідаецца ў апраўленні гламурнай аранжоўкі і ў поўным фармаце, што, ізноў жа, апынецца поўнай нечаканасцю?
Унутраны голас падказвае, што трэба быць гатовым да ўсяго. Бо Kusudama фігура шматбаковая і бязмежная.
Для даведкі:
Kusudama - замкнёная папяровая фігура, часці якой злучаны паміж сабой.
Jazzcore - зліццё вольнага джаза з хардкор-панкам. Узнік у 1986г. у Амерыцы.
Гурт Kusudama - г. Менск, Беларусь. У адрозненні ад класічнага джазкор выкарыстоўваюць у сваіх кампазіцыях па-аўтарску інтэрпрэтаваныя стандарты і штампы разнастайных стыляў, змешваючы іх з уласнымі напрацоўкамі. Кожны кавалачак падганяецца да іншага з мэтай стварэння жывога кактэйлю і дасягнення цэласці складанай музычнай кампазіцыі, якая валодае пры гэтым наборам усіх неабходных якасцяў. Сярод апошніх дамінуюць нетрывіяльнасць меладычных, рытмічных і структурных вырашэнняў, апраўданасць выкарыстоўваемых сродкаў, забеспячэнне ўнутранай дынамікі і інш.
Cтудыйныя працы:
1) ЕР “Jazz TV”. 4 трэкі. Знаходзіцца на актыўнай вольнай спампоўцы ў сеціве.





Kusudama дали прикурить в Москве.

Как уже раньше отмечалось, 14.03.2010 группа Kusudama представила нашу страну на международном фестивале "Алёнкины грезы" в г. Москва.
Не смотря на то, что выступать пришлось первыми, музыкантам удалась сразу же завести зал. Удвоенная экспрессия музыки и ее подачи мгновенно привели в действие механизм взрывного музыкально-танцевального приспособления. Благодарная публика ловила каждое движение музыки, пытаясь прочитать следующий шаг ее развития. Именно так, ведь композиции группы очень насыщенные и стилистически разнообразные. Кажется, что они собраны из отдельных кусочков. Однако весь сок состоит как раз во вкусности структурно сложного микса. Если такой коктейль приготовить механически, то соответствующий эффект останется недостижимым, а именно он и составляет основной показатель качества и достоинства музыкального продукта, который в полной меры смогли оценить все присутствующие на данном мероприятии.
Следующей точкой на карте путешествий музыкантов является г. Киев, где Kusudama выступят в рамках дней правильной белорусской музыки 25.03.2010г. вместе с "Серебрянная свадьба".



Кусудама выступяць у Маскве і Кіеве

Гурт Кусудама працягвае традыцыі экспарту і папулярызацыі айчынай музычнай культуры за межы Беларусі. Гэтак, 14.03 гурт будзе прадстаўляць нашу краіну на дабрачынным фестывалі “Алёнчыны мроі” у г. Масква. Фестываль налічвае 3-х гадовую гісторыю і ў гэтым годзе будзе праводзіцца на працягу 2-х дзён 13.03.2010 -14.03.2010 г. у культавым клюбе “PLAN B”. Спіс удзельнікаў сёлета налічвае больш за 15 гуртоў і калектываў з Расіі і краін бліжняга замежжа, што аб’ядноўвае агульная ідэя і настрой, ахарактарызаваць якія можна як “Свабода мыслення і палёт выказавання”.
Наступнай кропкай на мапе вандраванняў Кусудама з’яўляецца г. Кіеў, дзе музыкі будуць браць удзел у тэматычнай вечарыне ў межах дзён правільнай Беларускай культуры ва Ўкраіне 25.03.2010-27.03.2010 г. Мерапрыемства ладзіцца прадстаўніцтвам музычнага тэлеканала А- ONE  “А- ONE Беларусь” і будзе прадстаўляць 3 складаючыя сучаснай беларускай музычнай культуры: джаз, фольк і рок’н’рол. Спіс удзельнікаў ужо зацверджаны, яго складаюць: “Серебрянная свадьба”, “Osimira”, “Yellow Brick Road”, “The Toobes” і “Кусудама”. Апошнім выпадае распачынаць культурную падзею ў катэгорыі “джаз” разам з “Серебрянная свадьба” 25.03.2010 г. на сцэне Кіеўскага арт-клюба “44”.
Застаецца толькі пажадаць музыкам поспеху і невычарпальнасці творчых ідэй.

http://www.club44.com.ua/




Канцэрт на МЗШ.

01.03.2010 г. у першы дзень вясны адбыўся канцэрт групы Kusudama перад ІТР і службоўцамі Менскага заводу шасцерняў.
Як і чакалася, група прадставіла сваю адпрацаваную праграму з 10 песень, уключаючы каверы на сусветнавядомыя “Mary had a little lamb”, “Summer time” і “Wonderfull world” Армстронга. Музыкам з першай песні атрымалася завесці слухачоў запальнай сумессю па-аўтарску інтэрпрытаванага джаза і сучасных матываў. Вельмі добра была ўспрынята песня «Барыня-сударыня», якая з'яўляецца рэмэйкам вядомай расейскай песні, хоць ступень цытавання і мінімальная (запазычаны толькі адзін радок, уласна, які і складае назву песні).
Цёплая добразычлівая атмасфера ў зале дапаўнялася лірыкай у выкананні гітарыста Sash і саксафаніста Ус паміж песнямі. На біс была выканана зусім новая песня на вершы І. Бродскага і С.Ясеніна «Пралескі» з невымоўнай вясновай атмасферай лясной раніцы. Песня, несумнеўна, зойме годнае месца ў рэпертуары групы і сэрцах слухачоў.
Канцэрт адбыўся з ласкавага дазволу адміністрацыі МЗШ і пры падтрымцы Ўстановы адукацыі Ленінскага раёна; арганізатарам выступіла першасная арганізацыя прафзвязаў.
У найбліжэйшых планах групы выступы на Рысорным заводзе, і ў якасці фінальнага акорда канцэртнага прома-тура па вул. Даўгабродскай - на Менскім электратэхнічным заводзе ім. Казлова.