
Ня гледзячы на тое, што выступаць давялося першымі, музыкам удалася адразу ж завесці залу. Падвоеная экспрэсія музыкі і яе падачы імгненна прывялі ў дзеянне механізм выбуховага музычна-танцавальнага прыстасавання. Удзячная публіка лавіла кожны рух музыкі, спрабуючы прачытаць наступны крок яе развіцця. Менавіта так, бо кампазіцыі гурта вельмі насычаныя і стылістычна разнастайныя. Здаецца, што яны сабраныя з асобных кавалачкаў, аднак увесь цымус складаецца як раз у смачнасці структурна складанага міксу. Калі гэткі кактэйль прыгатаваць механічна, дык адпаведны эфект застанецца недасяжным, а менавіта ён і складае асноўны паказчык якасці і годнасці музычнага прадукту, што ў поўнай меры змаглі ацаніць усе прысутныя на дадзеным мерапрыемстве.
Наступнай кропакай на мапе вандраванняў музыкаў з’яўляецца г. Кіеў, дзе Kusudama выступяць у межах дзён правільнай беларускай музыкі 25.03.2010г. разам з “Серебрянная свадьба».
Комментариев нет:
Отправить комментарий